15 мая 2025 года ў "Паштовым салоне" г.Мінска адбылася цырымонія афіцыйнага гашэння паштовай маркі "Старшынства Рэспублікі Беларусь у органах Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2025 годзе".
У рамках цырымоніі адбылося ўзнагароджанне фіналістаў конкурсу. У ліку пераможцаў - спецыяліст цэнтра медыякамунікацый і выдавецкай дзейнасці БрДТУ Горбач Анастасія Андрэеўна. Заслужаныя ўзнагароды пераможцам уручыў намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Каранік Уладзімір Сцяпанавіч.
Віншуем Анастасію з годнай перамогай! Жадаем далейшых поспехаў, творчых перамог і новых прафесійных дасягненняў!