Дэлегацыя Сіньцзянскага ўніверсітэта ў складзе прарэктара па міжнароднай працы Хань Хуэй, начальніка міжнароднага аддзела Вэй Шуанфэй і дэкана машынабудаўнічага факультэта Чжоу Нін 27 мая 2025 года наведала БрДТУ. У рамках візіту праведзена рабочая нарада па пытаннях функцыянавання сумеснай адукацыйнай праграмы, якая рэалізуецца паміж дзвюма ВНУ з 2022 года. Падчас мерапрыемства адбылося прамое відэа падключэнне рэктара Сіньцзянскага ўніверсітэта Ван Сяацзюнь, які адзначыў вялікую ўвагу, якая надаецца праекту ў партнёрскай кітайскай ВНУ.
У сваю чаргу рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч падкрэсліў стратэгічны характар узаемадзеяння з Сіньсянскім універсітэтам. У наступным годзе чакаецца першы выпуск студэнтаў сумеснай праграмы, многія з якіх выказваюць жаданне працягнуць вочнае навучанне ў магістратуры БрДТУ.
У ходзе сустрэчы адбылося падпісанне пагаднення аб стварэнні сумеснай навуковай лабараторыі БрДТУ і Сіньцзянскага ўніверсітэта.