У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылася сустрэча студэнтаў з групай экспертаў у галіне прафілактыкі правапарушэнняў.
Перад студэнтамі выступілі:
- Сяргей Васільевіч Паўлюковіч, начальнік Маскоўскага РУУС г. Брэста, палкоўнік міліцыі;
- Дзмітрый Уладзіміравіч Малайчык, начальнік аддзела кадраў УУС Брэсцкага аблвыканкама, падпалкоўнік міліцыі;
- Аляксандр Фёдаравіч Талатыннік, намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Маскоўскага раёна, падпалкоўнік міліцыі;
- Кацярына Леанідаўна Родзь, старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах аддзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці, падпалкоўнік міліцыі.
У ходзе сустрэчы асноўны акцэнт быў зроблены на пытаннях бяспекі. Эксперты падрабязна спыніліся на тэме прафілактыкі кіберзлачынстваў. Студэнтам патлумачылі, з якімі пагрозамі яны могуць сутыкнуцца ў глабальнай сетцы: ад махлярства з банкаўскімі картамі і фішынгавых нападаў да ўзлому асабістых акаўнтаў і шантажу. Прадстаўнікі МУС далі практычныя парады аб тым, як абараніць свае персанальныя дадзеныя, распазнаць ашуканцаў і не стаць ахвярай падману ў Інтэрнэце.
Другой важнай тэмай стала прафілактыка нелегальнага абароту наркатычных сродкаў. Спікеры распавялі аб прававых наступствах удзелу ў незаконным абароце наркотыкаў і псіхатропных рэчываў, а таксама аб метадах, якія выкарыстоўваюць праваахоўныя органы для барацьбы з гэтай з'явай.
Акрамя пытанняў бяспекі, сустрэча закранула і перспектывы прафесійнага развіцця. Кадравікі УУС падрабязна асвятлілі актуальныя пытанні, звязаныя з працаўладкаваннем у органы ўнутраных спраў. Студэнтам распавялі пра патрабаванні да кандыдатаў, магчымасці кар'ернага росту, сацыяльныя гарантыі і перавагі службы ў МУС.
